Пуцін зацьвердзіў штрафы за пошук экстрэмісцкіх матэрыялаў

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які ўводзіць адміністрацыйную адказнасьць за наўмысны пошук у інтэрнэце экстрэмісцкіх матэрыялаў, у тым ліку выпадкі, калі выкарыстоўваецца VPN.

Ад 1 верасьня 2025 году за такі пошук пагражае штраф ад трох да пяці тысяч расейскіх рублёў (прыблізна ад 37 да 62 даляраў).

За распаўсюджваньне рэклямы VPN грамадзянам пагражае штраф ад 50 да 80 тысяч расейскіх рублёў, службовым асобам — ад 80 да 150 тысяч, юрыдычным асобам — ад 200 да 500 тысяч.

Выкарыстаньне VPN пры ўчыненьні злачынства будзе лічыцца абцяжарвальнай акалічнасьцю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Міністэрстве сувязі патлумачылі праблемы з інтэрнэтам у Беларусі