У пашпарце аб’екту ўказаная дата заканчэньня будаўніцтва — 31 студзеня 2027 году.
На тэрыторыі касьцёлу вядуцца земляныя работы — праўдападобна, гэта падрыхтоўка да замены камунікацый, што таксама заплянавана праектам, піша katolik.life.
Генпадрадчыкам рэканструкцыі выступае «Менскпрамбуд». Апошні з тэндараў, абвешчаных заказчыкам, дзяржаўным прадпрыемствам «Менская спадчына», па аб’екце — выкананьне інжынэрна-геадэзычных работаў.
Рамонт пачалі толькі сёлета ў чэрвені.
Гісторыя Чырвонага касьцёла:
- 21 лістапада 1910 году — асьвячэньне касьцёла.
- 1932 год — савецкія ўлады закрылі касьцёл, перад гэтым разрабавалі.
- 1941 год — нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі там маліцца.
- 1945 год — у храме разьмясьцілі кінастудыю «Савецкая Беларусь», зрабілі некалькі прыбудоваў.
- 1960-я гады — касьцёл маглі ўзарваць, аднак спыніліся на перабудове пад патрэбы Дома кіно.
- 1986 год — вернікі пачалі захады для вяртаньня касьцёла.
- 16 траўня 1990 году — будынак вярнулі каталікам.
- 26 жніўня 2020 году — амапаўцы ўзялі Чырвоны касьцёл у аблогу, зачынілі ўнутры дзясяткі вернікаў на 40 хвілін. Падстава — там нібыта хаваліся пратэстоўцы.
- Ноч на 26 верасьня 2022 году — пажар у Чырвоным касьцёле. Улады заявілі аб прыпыненьні працы храма і нікога ўсярэдзіну не пусьцілі.
- 6 кастрычніка 2022 году — стала вядома, што ўлады забіраюць у вернікаў Чырвоны касьцёл.
Форум